Адразу пасля заняцця Мінска польскімі войскамі ў жніўні 1919 года была створана польска-амерыканская камісія па расследаванні злачынстваў савецкай «надзвычайкі».
Віленская газета "Беларускае жыццё" паведамляла, што ў ваколіцах Мінску падчас эксгумацыі 60 магілаў было знойдзена па 5–6 трупаў у кожнай, у некаторых колькасць ахвяр даходзіла да 30. Следства ўстанавіла, што сямёра няшчасных былі закапаныя ў зямлю жыўцом, у большасці рукі былі звязаныя дротам. Амаль усе ахвяры, за выключэннем трох, былі цывільнымі асобамі. Газета адзначала, што ўсе ахвяры бальшавіцкага тэрору былі закапаныя неглыбока, таму шмат трупаў выкапалі і абгрызлі сабакі.
На Койданаўскім тракце камісія знайшла 26 трупаў з паламанымі рукамі і нагамі. Відаць, перад забойствам бальшавікі іх моцна катавалі.