Паўночные могілкі

Паўночные могілкі

Цела пакаранага смерцю пасля выканання прысуду ў Беларусі не выдаецца для пахавання сваякам, пра месца знаходжання цела не паведамляецца.

Паўночныя могілкі ў Мінску – адно з тых месцаў, дзе, паводле меркавання праваабаронцаў і сем’яў асуджаных, хавалі целы людзей, расстраляных па прысудах беларускіх судоў. Туды, верагодна, траплялі целы тых, каго не выдавалі родным пасля выканання смяротнага пакарання. Менавіта тут Святлана Жук безвынікова шукала пахаванне свайго сына Андрэя, расстралянага ў 2010 годзе.

Андрэй Жук быў асуджаны да выключнай меры пакарання ў ліпені 2009 года. Яго маці Святлана Жук накіравала ў Камітэт індывідуальны зварот з просьбай зарэгістраваць яго ў неадкладным парадку. Камітэт прыняў зварот да разгляду, і Рэспубліка Беларусь атрымала ноту Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека аб рэгістрацыі гэтага звароту. Працэдура КПЧ прадугледжвае патрабаванне не прыводзіць у выкананне смяротныя прысуды, пакуль справа знаходзіцца на разглядзе. Тым не менш, смяротны прысуд быў прыведзены ў выкананне ў сакавіку 2010 года – да завяршэння працэдуры разгляду скаргі Камітэтам.