Мінскі абласны суд

Мінскі абласны суд

Мінскім абласным судом 17 ліпеня 2009 г. быў прысуджаны да расстрэлу Андрэй Жук.

У пачатку 2016 года, 5 студзеня Мінскі абласны суд вынес смяротны прысуд жыхару Вілейкі Генадзю Якавіцкаму за забойства яго сужыцелькі з асаблівай жорсткасцю (ч. 2 арт. 139 КК).

Другі смяротны прысуд у тым жа годзе быў вынесены 15 лютага жыхару Мачулішчаў 31-гадоваму Сяргею Хмялеўскаму. Такое пакаранне яму вынеслі пасля перагляду крымінальнай справы. Першапачаткова Хмялеўскаму прысудзілі пажыццёвае зняволенне. Мужчына здзейсніў жорсткае забойства двух чалавек. Раней Сяргей быў неаднаразова судзімы за крадзеж, разбой, хуліганства і іншае. Вярхоўны суд 6 траўня разгледзеў скаргу Хмялеўскага, але пакінуў прысуд без зменаў. У лістападзе 2016 года сваякі Хмялеўскага пайшлі да яго на запланаванае спатканне, дзе ім паведамілі, што смяротны прысуд прыведзены ў выкананне.

У пачатку 2023 года двое бацькоў са Слуцка ў нецвярозым стане збілі з асаблівай жорсткасцю свайго трохгадовага сына. У выніку дзіця памерла. Збіццё адбывалася ў прысутнасці трох іншых малалетніх дзяцей. Мінскі абласны суд у выязным паседжанні 19 кастрычніка 2023 года прысудзіў Аляксандра Таратуту да смяротнага пакарання, Анастасіі Таратуце прызначылі 25 гадоў калоніі строгага рэжыму і прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

У Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня 2024 года быў вынесены прыгавор Рыка Крыгеру. Па выніках суда яму была прызначаная вышэйшая мера – смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу. Рыка Крыгер грамадзянін Германіі. У Беларусі яго вінавацілі адразу па шасці цяжкім артыкулам Крымінальнага кодэкса: арт. 295 Крымінальнага кодэкса – Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса – Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім, арт. 309 Крымінальнага кодэкса – Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін, арт. 289 Крымінальнага кодэкса – Акт тэрарызму, арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса – Агентурная дзейнасць, арт. 133 Крымінальнага кодэкса – Наёмніцтва.

Вядома, што Рыка Крыгер раней працаваў афіцэрам па спецыяльнай бяспецы амерыканскага МЗС у Берліне, дзе набыў вопыт ва Узброеных аперацыях бяспекі. Пасля гэтай пасады ён перайшоў у сферу аховы здароўя, працаваў медбратам, як спецыяліст хуткай медыцынскай дапамогі. Паводле яго старонкі ў linkedin, мужчына быў ваенным лекарам Чырвонага Крыжа.

30 ліпеня 2024 г. стала вядома, што Рыка напісаў памілаванне на імя Аляксандра Лукашэнкі. Апошні ў сваю чаргу сабраў нараду наконт гэтага з “людзьмі, якія непасрэдна маюць дачыненне да разгляду гэтай справы”. Ужо ўвечары 30 ліпеня, як пішуць прапагандысты, Лукашэнка прыняў рашэнне памілаваць Крыгера. Ён быў вызвалены па абмене 1 жніўня 2024 г.