Жукоўскага, 9

Жукоўскага, 9

Былы кіраўнік МУС Беларусі Юрый Захаранка знік пры нявысветленых абставінах 7 траўня 1999 года ў цэнтры Мінска. Паводле сведчання колішняга начальніка СІЗА № 1 Алега Алкаева, Юрый Захаранка быў выкрадзены і расстраляны паводле загаду асоб, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

“Пасля яго знікнення была створана грамадская камісія па расследаванні гэтай справы. У раёне дома Захаранкі мы расклеілі ўлёткі, у якіх прасілі адгукнуцца сведак. Да нас паступіла шэсць званкоў”, – распавядаў былы следчы пракуратуры Алег Волчак.

Тады следчым дзякуючы сведкам удалося ўстанавіць, што Юрыя Захаранку схапілі прыкладна 8 мужчын да 30 гадоў і запіхнулі ў “Жыгулі”. Пры гэтым Захаранка супраціўляўся і крычаў аб дапамозе. Паводле слоў Алега Волчака, дыктафонны запіс паказанняў сведак быў прадастаўлены ў пракуратуру, аднак ніякага расследавання праведзена так і не было.

Кніга “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” (Мінск 2015 год). 130‑164